Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гаварыў толькі паўлоску і паітальянску і быў выдатным вучоным. Але ўсё гэта ня значыць, што сам Казімір Карлавіч калі-небудзь карыстаўся багацьцем. Радзіўся ён ужо ў політычна-ссыльных за 1863 год бацькоў—Карла Самуілавіча і Алены, родам Сьвентаржэцкай, у Табольску, 29 студзеня 1868 году па ст. стылю. Маемасьць бацькі Казіміра Карлавіча, арыштаванага і высланага ў Сыбір яшчэ ў 1864 годзе, якая складалася, як вышэй казана, з кавалку зямлі ў Навасёлках б. Койданаўскай вол., Менскага павету, была канфіскавана і аддадзена міравому пасрэдніку Шуставу, і Кастравіцкім у Табольску жылося вельмі дрэнна. Гэты час характарызуе сам Казімір Карлавіч, пазьней, седзячы ў турме і пішучы ліст да свае жонкі, якая з дзяцьмі была ў надзвычайна цяжкіх матар‘яльных умовах. Усьцяшаючы яе, ён казаў (усюдах даем цытаты сучасным беларускім правапісам): „Нашай матцы горш прыходзілася, а аднак пагадаваліся. Бог дасьць і навучацца і на хлеб заробяць і пагадуюцца. Не ў багацтве шчасьце, а ў чыстым сумленьні, і лепей, што нашы дзеці разумецімуць, што е гора на сьвеце; нечага другім будуць спагадаць“ (17.5.1911). Шмат рознага гора перажыў і сам Казімір Карлавіч. Яно пасілялася яшчэ тым, што Казімір Карлавіч быў гарбаты і, дзякуючы сваей уражлівасьці і чуласьці, асабліва балюча ўспрыймаў гэта. Тым больш, што гарбатасьць гэта ня была прыроджонай, як у бацькі, а зьяўлялася вынікам недагляду: у Табольску малы Казімір вываліўся з вакна на вуліцу і гэта трохі яго пакалечыла, а ў Засульлі, гуляючы з другім хлопчыкам на варотах, па яго віне, абваліў апошнія на сябе і гэта давяршыла першы няшчасны выпадак, а да таго, быць можа, далучылася і спадчыннасьць. Усё жыцьцё сваё Казімір Карлавіч клапаціўся, каб яго дзеці не сядзелі, ня лазілі дзе-небудзь высока і г. д. і ўсё баяўся, каб яны ня былі гарбатымі, бо надзвычайна балюча, паўтараю, адчуваў сваё калецтва. Прынамсі ў лісьце з турмы да жонкі ён аднойчы пісаў: „Кепска, што ты пусьціла Янку ад сябе, бо гатоў хлопец змарнавацца, як і я змарнаваўся,—вядома чужых баб апека“ (5.9.1911)

Бацька Казіміра Карлавіча вельмі любіў яго і сын плаціў яму тым-жа. Ня толькі з прычыны ўдалай сугучнасьці, а і з пашаны да бацькавай памяці, будучы дзеяч, у свой псэўдонім узяў бацькава імя, Карусь: Каганец ад політычна-ссыльнага Каруся.

У Сыбіру бацька ўжо быў дастаў службу, але неўзабаве прышлося варочацца назад. Ен набыў трое коняй і сані і так на санях з малым Казімірам і ўсёй сям'ёй прыехаў аж з Табольску Ў Маскву, а ўжо з Масквы поездам да Менску. Яму прапанавана