Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

верхавінка, а далей па беразе—два вялізных дрэвы бяз лістоў і лявей пад імі—зялёныя елачкі. А яшчэ далей, ужо за рэчкаю, відаць край вёскі. Сьпераду ад чалавека бяжыць сабака па лёдзе, які прабіваецца сваім колером з-пад сьнегу. На тым беразе стаіць абсыпаны сьнегам стог з бура-зялёным нізам. З правага боку ад стральца ў беразе рэчкі відаць кусты, чарот, асака. За стогам— рэшткі леташняй жоўтай травы, а за імі, цераз белае поле, на кругавідзе—лес у блакітна-зялёных колерах, Над усім—характэрнае хмарнае неба. Усё вытрымана ў рэальных тонах. У чалавеку відаць яго характар. Наогул усе характэрныя ўласьцівасьці нашага краявіду перададзены дасканала. У ніжнім левым кутку надпіс: „К. Костровіцкі 31/VIII 1907 л.“. Другі малюнак Казімірам Карлавічам зроблен на дубовай кацёлцы, адпілаванай наўскос. Кара яе складае сваеасаблівую рамку і навакол малюнку—бурую палоску каля 0,5 см. шырынёю. Для раўнавагі за ёй пушчана чырвоная палоска каля 0,8 см. і чорны шлячок каля 0,2 см. шырынёю. Сам малюнак займае круг памерам каля 17X14 см. Фон зьверху блакітны і кнізу пераходзіць у блакітна-зялёны. На ім паясны портрэт беларуса ў саламяным капялюшу, белай кашулі з адкладным каўняром, завязанай ля шыі чырвонай жычкай і крышку расхіненай на грудзях і суконнай сьвітцы полага колеру са стаячым каўняром. Левай рукі ніжэй локця ня відаць; у правай, узьнятай на ўзровень пляча, звычайная люлька з мядзяным вечкам. З-пад капялюша зьвісаюць русыя валасы, а невялікая русая барада суладна карым вачам. Добра выяўлены асмысьлены пагляд, рух да люлькі і вольнасьць ва ўсёй фігуры. Галава насаджана крышку ненатуральна. У нізе надпіс: „К. Костровіцкій“, а на адвароце: „На память от Віктора—4/ІІІ 1907 г.“. Трэці малюнак зроблен на каменным тапары памерам 9,6X6,5 унізе і Х4,3 см. уверсе. У зялёным лесе стралец ва ўсім белым: шапцы, кашулі і штанох. Толькі каўнер завязаны жычкай ды камізэлька чырвоная і рамень ад торбы цераз плячо. У руках стральца стрэльба напагатове. Ва ўсёй фігуры тварам да гледача рух і напруджанасьць. Па левым краі: „Duleby“ і ў левым ніжнім рагу: „К. К. 1909 г.“ Чацьверты, няскончаны малюнак на палатне памерам каля 32,2X24,5 см. вельмі характэрна паказвае, як сяляне пад хатай слухаюць лірніка. Малы павадыр, хлопчык на зямлі, дзяўчына і інш. дадзены надзвычайна тыпова з выяўленьнем характару і настрою кожнага.

21 вядомы мне малюнак тушшу больш рознастайна паказвае беларускую прыроду і быт. Усе малюнкі маюць невялікі памер менш 9X12 см. Восем з іх даюць нашы тыповыя дрэвы: дуб,