Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а за ім дрэва—стылізаваныя. Дзяўчына сядзіць у левай частцы барэльефу тварам управа і правым бокам да гледача; калені яе прыходзяцца якраз на палове барэльефу, а ступені ног крыху правей апошняй. За ёю, тварам да яе і тулавам да гледача, з невялікім паваротам да дзяўчыны стаіць хлопец і трымае сваёй левай рукой яе левую-ж. Правая рука хлопца спушчана і хаваецца за галавою дзяўчыны. Дзяўчына ў кашулі, гарсэціку і спадніцы; хлопец—у кашулі, завязанай жычкай ля шыі і падпіразанай поясам, камізэльцы і звычайных штанох. У фігурах адчуваецца рух, напружанасьць і настрой. Увесь барэльеф утварае моцнае ўражаньне. У левым ніжнім рагу надпіс: „К. К. 1910 л.“. Есьць яшчэ трэцяя невялічкая, таксама барэльефная праца Казіміра Карлавіча з сланёвай косьці, вельмі падобная на гэту, з некаторым уплывам заходняэўропэйскіх мотываў, але наконт яе яшчэ зьбіраем дадатковыя весткі аб сапраўдным паходжаньні яе з-пад рукі Каганца.

Але мне пакуль што вядомы толькі чатыры працы Казіміра Карлавіча, прычым дзьве з іх на ўжытковых рэчах. Казімір Карлавіч наогул заўсёды вызначаўся ўжыткоўнасьцю свайго мастацтва. Яго творы—гэта альбо аздобы ўжытковых рэчаў, альбо ілюмінацыі кніжак, альбо проэкты тых абставін жыцьця, у якіх ён жадаў жыць— хаты, мэблі і да таго падобнае. Так, яго зімовы краявід зьяўляецца неадлучнаю часткаю палічкі. Яна складаецца ўласна з палічкі памерам каля 58,2X22 см., абгароджанай парэнчамі з птушкамі па кутох, яе сьценкі з малюнкамі і разных упорных бакавінах вышынёю каля 26,4 см., якія злучаюць сьценку з палічкай і падпіраюць апошнюю. Парэнчы і бакавінкі аздоблены разным геомэтрычным орнамэнтам. Сьценка палічкі мае памер каля 54X30,8 см. і складаецца з некалькіх частак. Пасьля адваротнага гзымсу па краі яе ідзе кругом чыстая чорная палоска каля 2 см. шырынёю. За ёю, таксама кругом, чатырохкутнікам ідзе орнамэнтаванае стылізаваным расьлінавым орнамэнтам поле шырынёю каля 3,7 см. Уласна на ім стаіць малюнак памерам каля 12,7X28,6 см. Зьверху і па бакох яго абкружае чорны шлячок шырынёю каля 0,8 см., а за ім орнамэнтаванае поле маляваным геомэтрычным народным орнамэнтам сьветла-чырвонай, блакітнай, чырвонай, жоўтай і белай фарбамі, шырынёю каля 3 см. Бакавінкі, сама палічка і інш.—чорныя. Малюнак уяўляе найтыповы зімовы беларускі краявід па сьнегавым полі з берагу на занесеную сьнегам рэчку; уперад ад гледача ідзе стралец у кажуху з чорнай аблямоўкай, аўчынавай шапцы з зялёным верхам, ботах, падпіразаны поясам са стрэльбай пад левай пахай. Зьлева ад яго з-пад берагу відаць жывы жоўты пясочак і зялёная