Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

першай паловы свайго вастрожнага году ён рысаваў даволі шмат на аснове ранейшых сваіх успрыйманьняў і ілюстрацыйных заданьняў сваіх таварышоў: „Маляваць я маляваў усё найболей беларускія тыпы, адно—два малюнкі з турэмнага жыцьця, а то нарысаваў 12 рысуначкаў Якубу Коласу да яго твораў“ (17.12.1910). Надзеі-ж Казіміра Карлавіча на працу на волі ня зусім ажыцьцяўляліся. У яго пасьля выхаду з турмы ня было адпаведных матар'яльных умоваў для мастацкай чыннасьці. Ён нават варстата ня меў: „Хвігуру рэжу, рэжу да штось спору няма, бо напамяць ня помню, а для ўзору нічога ня маю, да і робіць без варстату пагана, аднэй рукой калупаю" (26.11.1911). Апрача гэтых, ёсьць яшчэ два цікавых успаміньі аб мастацкіх творах Казіміра Карлавіча ў лістох яго блізкага прыяцеля Лукаша да яго-ж самога. „Хрыстос ваш стаіць каля сьценкі, як і стаяў, і ні да каго яму дзела няма“ (21.4.1910),— пісаў ён аб датурэмным творы Каганца, а пазьней успамінаў і твор, выкананы ў турме: „Теперешняя свобода (1917 г. М.К.) і лікованіе похоже на ту деву, которую ты рісовал когда-то в тюрьме Ефіму. Она улыбается і маніт, но еіце велікая пропасть впереді добраться до нее“ (26.5.1917).

Мастацкіх твораў Казіміра Карлавіча захавалася вельмі мала і яшчэ менш вядома. Тое, што захавалася, належыць Беларускаму аддзелу Дзяржаўнай бібліотэкі, Дзяржаўнаму музэю, Музэю рэволюцыі, Г. Кастравіцкай, С. Скандракаву і інш. Але ўсё гэта не самае каштоўнае, а тое, што належыць Дзяржаўнай бібліотэцы, складае выключна розныя пачатковыя проэкты і накідкі.

Казімір Карлавіч, асабліва любячы мастацтва, працаваў у галіне скульптуры, маляўніцтва і рысаваньня, прычым працы па заказу ня любіў, а садзіўся за малюнак, разьбу, рысунак тадьц калі яму надыходзіла ахвота.

Скульптурных прац яго мне вядома пакуль што толькі дзьве. Адна з іх, драўлянае ўкрыжаваньне Хрыста, вышынёю каля 90 см., згодна народнаму звычаю, афарбавана ў белы колер і толькі галава ў прыгожа завітым калючым вянку і рушнік ля пояса з розным народным орнамэнтам, ды вусы, бровы і невялікая барада—бурага колеру. Уся фігура вельмі портрэтная і нагадвае ўлюбёны тып беларуса ў рысунках Казіміра Карлавіча. Гэта праца датурзмнага часу. Другая—барэльеф са сланёвай косьці памерам каля 7,9X6,6 см. зроблена Казімірам Карлавічам у турме і адтуль была прададзена. Барэльеф нагадвае ўлюбёны ім і ў літаратурных працах і рысунках мотыў: размова хлапца з дзяўчынаю ля пералазу. Толькі тутака ёсьць пэўныя відазьмены. Плот у садовых кустох,