Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэчах: вароне, крумкачу, салаўі і інш. птушках. Наогул, наўрад ці хто з найноўшых беларускіх пісьменьнікаў здолеў так проста і прыгожа апісваць беларускую прыроду, яе багацьце і прыгожасьць, як гэта ўмеў рабіць Казімір Карлавіч у сваіх творах прозаю. Моцна кахаў ён прыроду, „дзе няма табе прызначанае дарогі, ні платоў, ні абмежкаў; чуеш поўну слабоду", дзе аддыхаеш духова і набіраешся сіл. I ўмеў выклікаць у чытача замілаваньне да гэтай прыроды і чалавека сярод яе. Яго „дулеб высокага росту, стройны, каравокі, з невялікаю чарняваю барадою, у летняй белай дулебскай сьвітцы, у сіняй з зялёнымі кантамі шапцы з гэрбам і з бляхаю на рэмені торбы з ласовых лапак, катора вісіць у яго з левага боку, з калітою і нажом пры поясі і са стрэльбаю за плячыма“ ідзе „у падар, дзе ліпнёг слаўны падняўся, і любуецца ён, расхінаючы высокія, гладкія ліпкі, каторыя мяккім сваім лістам ласкочуць яго па ліцы“. А вясна Казіміра Карлавіча „зіму вон прагнала, сьнягі паразмывала, ляды пазрывала, зямлю адчыніла і пусьціла расу на Беларусь да на ўвесь сьвет. Ветры, убачыўшы веснавую гаспадарку, адмяніліся, сталі рахмяныя, слухмяныя, ласкавыя, адно калі-ні-калі, убачыўшы хмару, забунтуюцца: зашумяць, запыляць, а як вясна, іх ушчуняючы, хваціць^ харашэнька за чуб, за вушы, кінуцца ў плач, і пальлюцца сьлёзы буйным дажджом. Паплачуць, паплачуць да і сьціхнуць і шчырэй ‘шчэ вясьне памагаюць. Соўнейка, убачыўшы другія парадкі, выходзіць на неба ўва ўсёй сваёй красе, і ня рада на кароткі спачынак хавацца. З адчыненай зямлі пагнала траву, эьляцелася птушства, зьвяры з нор да логаваў павылазілі, загудзелі пчолы, мухі і ўсякія кузулькі і жучкі, папаўзьлі вужы, жабы, зазелянелі лясы, дубровы да гай, зацьвілі ўсякія кветкі-—усе веснавой гаспадарцы рады“. А сярод гэтай красы зноў чалавек—чарнявы, каравокі хлапчына слухае „як-бы стараючыся распазнаці птушачыя галасы“ і „думаць умее“... I чытач ня мінае, як звычайна, апісаньняў прыроды ў Казіміра Карлавіча, бо ўжо любіць яе і каравокіх яго людзей, імкнучыся па радкох далей пазнаць іх радасьці і іх гора.

Такою-ж любоўю да чалавека і веданьнемяго натуры прасякнуты і драматычныя творы Казіміра Карлавіча: „Модны шляхцюк", „У іншым шчасьці няшчасьце схавана“ (1903), „Двойчы прапілі" (1910), „Старажовы курган“ і „Сын Даніла“.

„Модны шляхцюк" ставіўся па ўсіх куткох этнографічнай Беларусі і па-за яе межамі рознымі драматычнымі гурткамі і Дзяржаўным тэатрам столькі раз, колькі ня ставілася ні адна п'еса на Беларусі. Ужо адно гэта сьведчыць аб высокай мастацкай даскана-