Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У частцы казак, побач з выяўленьнем некаторых хібаў чалавечай душы—прагавітасьці, зайздрасьці і інш., выяўляюцца і мітолёгічныя моманты паходжаньня мядзьведзя, зязюлі і да г. п. Але ў большасьці казак Казімірам Карлавічам маляваўся быт: няўдалая пакража брусоў беднымі сялянамі, сварка за дробязі і перапросіны, перавага кажуха над ватай і г. д. Затое ў лягендах Казіміра Карлавіча закранаюцца амаль выключна казачныя моманты мясцовай гісторыі, якія пасвойму высьвятляюць паходжаньне замчышчаў, рэштак муроў на балоце, цікавых камянёў і інш. У апавяданьнях яго таксама пануе лёкальны момант, г. зн. гаворыцца аб праўдзівых здарэньнях, якія адбываліся ў тэй мясцовасьці, дзе жыў сам Казі мір Карлавіч, а ўласна—у Койданаўскім і Любашынскім краі. Некаторыя з апавяданьняў маюць выразна аўтабіографічны характар. I амаль ва ўсіх іх памастацку паказаны соцыяльная няроўнасьць І несправядлівасьць: багаты дзевер пакрыўдзіў бедную ятроўку, лясны купец эксплёатуе плытнікаў, хлапца забралі жандары, а яго любая вышла за багатага мельніка і г. д. Прычыны і выхад з стану соцыяльнага прыгнечаньня Казімір Карлавіч паказваў у сваёй публіцыстыцы і рэволюцыйнай чыннасьці. У сваіх навукова-популярных рэчах, а асабліва ў „Нашых птушках“, Казімір Карлавіч здолеў надзвычайна ўдала і цікава расказаць аб самых вядомых і блізкіх