Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ласьці гэтай аднаактавай камэдыі Казіміра Карлавіча. У ёй паказана, як мясцовы шляхцюк Карчэўшчык, што захапляецца ўсім модным і выракаецца ўсяго роднага, сватаецца да скромнай вясковай дзяўчыны, каб забраць у свае рукі яе пасаг, і пры тым у часе першага-ж свайго прыходу нахрапам лезе да яе цалавацца. На гвалт, узьняты дзяўчынай, прыбягае бацька і выганяе Карчэўшчыка. У сваты прыходзіць са сватам і з гар&лкаю, як патрабуе звычай, мясцовы вясковы хлапец, які, не без адказу, кахае дзяўчыну. Гуляюць заручыны, на якія ўлятае абарваны сабакамі Карчэўшчык і патрабуе ад гаспадара плату за гарнітур. Той згаджаецца, але прапануе зараз-жа аддаць гарнітур. Гарнітур хлапцы зьдзіраюць сілком і выяўляецца, што манішка і піджак, адзеты на голае цела. Распачата і скончана дзея вельмі ўдала,—паказана жвава і пераконваюча, характары выяўлены жывымі, быццам выхапленымі з жыцьцяАсяродкавы адмоўны тып камэдыі Карчэўшчык усімі сваімі словамі і ўчынкамі даводзіць канчатковы малюнак дзеі, а ўласна, што ўся яго нахапаная ў чужынцаў культура ляжыць на голым нікчэмным целе, што ў яго няма ані сумленьня, ані гонару, ані здаровага розуму, што нават яго зьнявага да ўсяго роднага—нахапаная павярхоўная і нікчэмная. Паказаць агульную нікчэмнасьць гэтага тыпу і забіць яе здаровым сьмехам удалося пры гэтым Казіміру Карлавічу без усялякай тэндэнцыі і надуманасьці. Для Карчэўшчыка папаўся і адпаведны сват—такі-ж бяспрынцыпны, на ўсё згодны дзеля посьпеху, вясковы падхалім. Каб вышла культурна, не як у мужыкоў, яны і прыходзяць да гаспадара па адным, тым больш падкрэсьліваючы сваю нікчэмнасьць. Сам гаспадар, другі сват, дзяўчына і хлапец—заручоныя, ня хваляцца сваёй мужыцкай культураю, але і не выракаюцца яе. У іх чуецца сіла прастаты, у якой крыецца і хараство. Вельмі прыгожа паказана, як рэагуе дзяўчына на пропозыцыю выйсьці замуж спачатку за Карчэўшчыка, а пасьля—свайго хлопца. У гэтым, як і ва ўсіх дробязях наогул, выявілася найдасканалае веданьне народнага быту Казімірам Карлавічам. Вялікае нацыянальнае значэньне „Моднага шляхцюка“ ў нас, у Савецкай Беларусі ужо зьменшылася да мінімуму, але соцыяльнае яе значэньне і мастацкасьць будуць трымаць яе на аматарскай і дзяржаўнай сцэне яшчэ дзесяткі год, калі ня больш, падобна „Женитьбе“ Гогаля на расійскай сцэне.

Рэшта драматычных твораў Казіміра Карлавіча так і засталіся без канчатковай апрацоўкі.

У п'есе „У іншым шчасьці няшчасьце схована“, накіданай ў чатырох частках, на жаль, больш расказана, чым паказана, як парабак