Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У сьвежай зелені бярозка.
Доўгі косы разьбірае.
А пайдзі ты ў гушчу лесу!..
Як прыятна ў прахалодзі
Паляжаці край паляны,—
Рай на землі ды і годзе!
Уся паляна травой зросшы.
Пад нагамі дыван мяккі—
Мох зялё'ны, як шаўковы;
Там угоры птушкі сьвішчуць;
Воздух сьвежы і здаровы.
Мошкі, пчолкі гудуць недзе.
На паляне да і ў травах
Зацьвітае, чырванее
Смашна ягада суніца;
Далей у лесі дай чарнее
Буйна, сочная чарніца...

Салавейка, жаваранак, ластаўка і іншыя птушкі нясуць радасьць і песьню чалавеку сярод гэтай красы прыроды, а ён

У шэрай сьвіце
Век гаруе, штобы жыці;
Сячэ дрэвы, лес сплаўляе,
То са стрэльбай прабягае;
У смалярні смалу гоніць,
То па рэках рыбу ловіць.
Гарэ ніўку пяшчаную,
Да староначку радную
Ён кахае і мілуе
I на другу не згандлюе,
Бо ў лясох сьлядок волі,
Хоч пры кепскай нашай долі
Яшчэ малы застаецца (1906).

Такім чынам прыродаапісальная лірыка Казіміра Карлавіча была моцна зьвязана з мотывамі працы і адраджэнцка-соцыяльнымі. А любоўная лірыка, аб'яднаная ў цыкль „Каханьне Каганца“, сваімі параўнаньнямі прылягае да прыродаапісальнай. Яго мілая — гэта кветка ў траве, птушачка ў лесе, што лашчыць вока сваёй красой і вуха сваёй гутаркай. Малады хлапец, хоча ажаніцца з мілай, каб гора сваё ўкараціць, а калі яна здрадзіла, дык ён адчайваецца:

Хіба ў рэчцы утаплюся.
У рэчцы Вусе;
Аб бел камень разаб‘юся...

I ён або яна з сумам успамінае сваю мілую, бо аб ёй яму нагадваюць горы, даліны і ўсё навокал:

Горы, мае горы,
Яры дый даліны;
I лукі, і гаі,