Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нават урачыстасьць нейкая адчуваецца ў працы:

Каваль кавае,
Молат уздымае —
Залеза 6‘е,
Іскры дае.
Серп і лемяшы,
Сякеру, карасі
Каваль куе,
Молатам б‘е...

А адпачыць прыходзіцца ня часта і ня хутка:

Шавец шые, дратву вяжа,
Ён ня рана спаць бо ляжа—
Мусіць скончыць пару ботаў,
Што-б пазбыціся клапотаў,
Бо сямейка есьці просіць,
А майстрова боса ходзіць...

А тутака яшчэ гуртавы купец пасіляе цяжкія ўмовы адцягваючы выплату заробку:

Крамар плату адцягае,
На злы часы наракае.

Гэтым мотывы працы непасрэдна стыкаюцца з мотывамі соцыяльнымі аб эксплёатацыі працы, аб чым ужо была гутарка вышэй.

Прыроду беларускую Казімір Карлавіч бязьмежна любіў і быў моцна з ёю зьвязаны ў сваім жыцьці. Гэта замілаваньне да прыроды паказала яму ўсё багацьце яе і прыгожасьці:

Лясы, бары і дубровы—
Краса нашай бо краіны.
Гаі, пушчы, кнеі, лугі,
Па балотах дай альшчыны —
Усё край наш украшаюць.
Вось край лесу дуб магучы
Сваё гольле прасьцірае;
Так сказаў-бы: няіначай —
Лес той вецьцем абнімае,
Як-бы бацька свае дзеткі.
За плячыма яго сталі:
Хвойка-матка, ель-удавіца,
Клён кудравы, ясень сьветлы,
I граб—дзядзька і ільміца,
I арэшнік угору пнецца,
I зьляканая асіна,
Як-бы вінна, ўся трасецца.
Вербалоз між іх утуліўся,
Як-бы хоча памаліцца.
Ў лясной да прахалодзі.
А на дуба спазірае
Белагрудая дзявіца