Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Казімір Карлавіч ведаў, што ні ён адзін, ні, невялічкі гурток зможа вызваліць народ, а вызваленьне гэта здабудзе сабе сам-жа народ у агульнай згодзе:

Гэй, да схамянемось!
Да за сну прачнемось!
Згоду ўраім
Што е злого паправім! (1893).

Гэта было вельмі дарагім для Каганца, які гарэў за лепшы лёс народу, і гэтага ён дачакаўся:

Прачнуўся і наш наднямонец;
Молад і стар, мужык і хлопец.
Ой, старшыя чагось зварухнуліся.
Ой, друг к дружку ідзе
I суседа вядзе.
Люляк ня кураць,
Знаць, штось важнае судзяць (1893).

Але, нажаль, не дачакаўся ён волі, што канчаткова ў нас умацавалася пасьля вызваленьня з-пад польскай окупацыі.

Блізкія да памянёных мотывы працы дадзены Казімірам Карлавічам у адпаведным цыклю вершаў пад назвамі: „Гаратай“, „Жняя“, „Касар“, „Каваль", „Столяр“, „Шавец", „Кравец", „Цясьляр“ і інш. Усе яны прасякнуты моцным замілаваньнем да працы, якая выконваецца з песьняй:

Ідзе ў полі гараты
З сахой за валамі,
Усьцілае ніўку
Сьвежымі скібамі.
Ратай гарэ ніўку—
Радасьць у сэрцы чуе,
Песеньку сьпявае...

У цяжкой працы кожны ахвотна дапамагае слабейшаму:

Вось маладзенька, вось харашэнька
Жнеечка бо жне —
Смагла сярпом тне;
Свой загон падгоніць, другой падажне;
Старай матцы, нябожа
Яна паможа...

Працаваць цяжка, пот льлецца струменьнямі, але ўсякі працуе шчыра:

Гэбаль сьвішча,
стружкі ўюцца—
Поту струмкі
З лобу льлюцца
Столяр шчыра
Бо працуе...