Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нальнага, і таму ён быў самым старым, самым палкім і самым моцным адраджэнцам. Увесь свой век ён пражыў сярод сялян: „разам пасьвіў, разам гуляў, разам працаваў і цяпер маю між імі сваякоў",—пісаў ён. Дзякуючы гэтаму ён дасканала ведаў мову народную і быт народны і лічыў, што беларусы павінны разьвівацца на аснове гадаваленьня ўсіх сваіх духоўных патрэб на роднай мове. „Бяручы ўсё гэта на ум,—казаў ён, я цямлю, што маю права паведаць ад імені сваіх сароднікаў-беларусаў, што мы ніякай помачы дзеля таго, штобы зьліцца з расейцамі, або палякамі ня просім, бо як захочам то і самі туды дарогу знойдзем. Але мы гэтага пакуль што ня хочам і проціў гэтага вальчым, адно трудна нам простым цёмным людзям гэта даецца, бо ворагі нашы шмат хітрэйшыя, болей вучоны і на ўсякія штукі спасобныя“... „Але не. Наш народ не загіне; і прыдзе такая часіна, і ачхнецца наш русьняк“...

Без азнаямленьня з літаратурнай чыннасьцю Казіміра Карлавіча ўсё-ж трудна ўявіць сабе дэталёва яго адраджэнчыя і соцыяльна-рэволюцыйныя погляды. Напісаў і падрыхтаваў да друку за свой век Казімір Карлавіч даволі шмат. Але не для ўсіх беларускіх дзеячоў былі аднолькавыя ўмовы друкаваньня ў тагочасньіх беларускіх выданьнях. Каганец разам з некаторымі іншымі ўсё адкладваўся і адкладваўся. Таму вельмі шмат яго твораў загінула. Прынамсі зусім невядомы лёс зборніку яго твораў, які ён у 1909 ці 1910 годзе даваў у рэдакцыю „Нашай Нівы“ ў Вільні для выданьня, а таксама кніжкі для дзяцей, якую ён часткамі пасылаў у суполку „Загляне сонца і ў наша ваконца" ў Ленінград. Нават невядомы лёс зборніку твораў Каганца падрыхтаваны да друку Я. Лёсікам яшчэ ў 1922 годзе. Засталіся толькі некаторыя чарнавыя паперы, якія захаваў Лёсік, пасьля атрыманьня іх ад жонкі нябошчыка. Цяперака яны знаходзяцца ў зборы рукапісаў Беларускага аддзелу Дзяржаўнай бібліотэкі. Частку іх апублікаваў у свой час Я. Лёсік у розных беларускіх выданьнях, бо асабліва чула адносіўся да памяці Казіміра Карлавіча і найлепш адчуваў вартасьць яго твораў.

Поэзіі Казіміра Карлавіча, згодна яго ўласных нататак, напісаны ў час ад 1893 да 1908 г., а ўласна ў 1893 г. напісаны: „Наша малітва“, „Кабзар“, „Нёман“, „Гадка пра Галубка“, „Наш окліч“, „Наш сымбол“ і інш.; у 1894 г.—„Ой, у полі вецер“, „Гэй, дзяўчына", „Ой, у полі кветка“ і інш.; у 1895 г.—„Вось па тэй сьцежцы“ і інш.; у 1896 г.—„Выйду на гару высоку“ і інш.; у 1902 г,—„Былое", „Наша доля“, „Раньняя малітва", „Вячэрняя