Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсяго краю і павінна быць надзеленая ўсякаму, хто захоча на ёй працаваці, чы адзінотна, чы гуртом. 2) Першаму сыну прыдатку ніякага немаш, а лічыцца дзедзічам бацькавай часткь, а калі будзе другі сын і болей, то ўсім тым, як яны дарастаюць... лет, што могуць працаваць, надзяляюцца такіеж часткі, як і бацьку. Да надзелу другіх сыноў, калі яму цяжка падгадаваць пакуль у навуку хлопцу будзе пара, то можа трэбаваць з воласьці запомогі, і калі сход прызнае яго палажэньне цяжкім, то такая запамога яму выдаецца. 3) Калі каму з сялян трэба чаго ў лес, то ідзе ў сваю воласьць і бярэ там на патрэбны яму тавар цэтлік, па катораму (выбарны сялянамі) лясьнік выдае з лесу патрэбны тавар. 4) Калі ў валасным лесе нарасло багата тавару і бачаць сяляне, што ім самім не спажыць, то такі тавар ацэніваецца выбарнымі панятымі і прадаецца воласьцю, а грошы палучаныя за тавар ідуць у запасны валасны капітал. 5) Сяляне з зямлі маюць плаціць назначаны краёвым сэймам падатак, каторы паступае ў кожную воласьць і ідзе на ўсяку абчэственну патрэбу воласьці, як-то: навука, лекі, дорогі, валасная гаспадарка і далей. 6) Калі ў воласьці многа сенажаці, катора застаецца ад надзелаў адзінотных і гуртавых, тб такое сена зьбіраецца валасною талакою і прадаецца, а грошы ў запасны капітал. 7) Запасныя паля служаць пашаю, а калі хто такі ўпраўны, што можа болей за сваю частку зрабіць і захоча таго, то можа браць ад воласьці ў варэнду за пашу-ж бо па запасной зямлі павінны гаспадары плаціць невялікі падатак. 8) Пры воласьці можа быць рыбнае гаспадарства, калі вазёры і ставы і даход з іх паступае ў запасны-ж капітал; рэкі-ж бо служыць маюць для ўсіх, адно воласьць павінна глядзець, штобы рыба не вынішчалася. 9) Млыны маюць быць абчэственыя і валасны сход пастанаўляе плату за меліво, а можа заўсім такую зьняць. 10) Усякая зьверына, апрыч зуброў, аленяў, ласёў, сарнаў і медзьвядзёў належыць да ўсіх і ўсякі можа страляць яе ў сваей воласьці, но не вынішчаючы, а выш памянёнымі, а злашча зубрамі эаведуе краёвы ўрад; лосямі, аленямі, сарнамі можа заведываць і воласьць. 11) Ваенну службу ўсякі адбываціме дома, зьбіраючыся ў сваей воласьці ў назначаныя часы для прыпомненьня выпраўкі, каторай маладзеж вучыцца шчэ ў школах, а аружжа выдаецца ўсякаму на дом, апрыч пушак, каторы павінны стаяць пры воласьці. 12) Усё начальства чы бо людзі кіруюшчыя ўсякімі справамі, як краёвае, так і валасное павінна быць выбірана на вядомы час. Краёвае агульным сэймам, а валасное—валасным сходам“. Але Каганец лічыў немагчымым соцыяльнае вызваленьне без вызваленьня нацыя-