Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

малітва" і інш.; у 1904 г.—„8—22 сьнежня 1904 г.“, „Плач беларуса“ і інш.; у 1906 г.— „Наша ніўка“, „Палесьсе“, „Браты мае“, „На сяле вечарам", „Дзяўчына“, „Салавейка", „Ластаўка", „Жайваранак“, „Пчолка“, „Песьня зіме“, „Песьня вясьне“, „Песьня лету“, „Песьня восені" і інш.; у 1907 г.—„Конь“, „Кароўкі", „Горы мае горы“, „Сьцяты камень“, „Успамін“ і інш. у 1910 г.—„Іскры“ і інш.

Пераважная большасьць поэзій Казіміра Карлавіча прысьвечана пытаньням нацыянальнага і соцыяльнага вызваленьня беларускага народу. Пачаў ён сваю поэтычную дзейнасьць мала пазьней за Багушэвіча (М. Бурачка) і Няслухоўскага (Я. Лучыны) і прышоў да яе самастойным шляхам, не праз польскую творчасьць.

Усё сваё жыцьцё быў зьвязаны з працоўным народам і вывучаў яго. Таму ў яго творах няма пераймальнасьці, больш ,,глыбокі і радыкальны падыход да адраджэнчых і соцыяльных пытаньняў. У вершы „Былое“, напрыклад, Казімір Карлавіч апавядае, як добра жылі шэрыя курапаткі на сваім балоце. На іх

„Наляцеў з паўдня воўк —
Разагнаў па кустох"

і ня ўсьпелі яны яшчэ ачухацца ад Кіеўскай навалы

„Як цяцеры наляцелі
„З літоўскай зямліцы".