Старонка:Каспяровіч Каганец.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

царскія часы. Гэтыя словы, зразумела, азначаюць толькі кірунак вызваленьня беларускага народу, а ня тое, што беларусы павінны працаваць у шэрагах б. партыі расійскіх соцыялістых-рэволюцыянэраў. Каганец лічыў, што вызваленьне могуць здабыць сабе толькі самыя шырокія масы арганізаваным парадкам і на „падыманьне іх“ Каганец аддаў усю сваю рэволюцыйную і грамадзкую чыннасьць. Паміж іншым, ведаючы вялікую сілу друку, Каганец быў ініцыятарам выданьня беларускай газэты з местам выданьня ў Менску. Ён згуртаваў быў адпаведную групу з Макара Яўхімавіча Богдана, Дарахвея Дарахвеевіча Бохана і іншых, якая і клапацілася аб пачатку справы. Яна ўлічвала ўсе цяжкасьці, а тут віленскія ксяндзы хацелі будаваць сваю газэту. Тры беларускіх газэты было-б зашмат для таго часу і значыць прыходзілася выпярэджваць. Прынамсі так маляваў справу Лукаш у сваім лісьце да Каганца з Вільні: „Здешнія ксяндзы предлагалі Піліпу іздаваць беларускую газету з такім же консерватівным направленіем, но он отказался. Передаю это вам с его слов. Как відіце мысьль іздаваць другую белорусскую газету занімает не нас только одніх. Думают об этом і другіе. I сьледовательно нужно сьпешыць". А Каганцу і безтаго не цярпелася, бо аб газэце ён марыў даўно, даўно. Прынамсі ў яго паперах застаўся наступны адбітак заявы, які сьведчыць нават аб конкрэтных кроках Каганца ў справе выдаваньня газэты яшчэ ў 1905 годзе: „Так как предполагаемый редактор белорусской газеты „Полессе“ капітан Дорофей Дорофеевіч Бохан был командірован на дальній восток, то я до сіх пор не імея нікакіх сведеній о результате посланного намі этой весны прошенія в отделеніе по Делам Печаті о разрешеніі іздавать газету „Полессе“, імею честь заявіть, што сказанная газета будет іздаваться в городе Мінске по подысканіі знающего свое дело редактора, а также покорнейше прошу выслать мне мой документ посланны пры прошеніі. Выслать прошу на імя врача 4 участка Полоцк-Седлецк ж. д. на ст. Ліда. Ноября дня, 1905 г. Казімір Костровіцкі". Памянёны дакумант знаходзіцца зараз у сям'і Кастравіцкага; значыць ён быў у той час зьвернуты.

Сярод папер Каганца захаваліся проэкты назвы газэты, што мела выдавацца. Спроэктованы рукой Каганца проэкт мае надпіс: „Сельская беларуская газэта Палесьсе, выходзіць у Менску двойчы ў тыдзень“. Але проэкт застаўся проэктам і газэта ня вышла.

Больш дэталёва погляды Казіміра Карлавіча на соцыяльны лад характарызуе наступны чарнавы накідак яго ўласнаю рукою проэкту партыйнай програмы: „1) Зямля павінна быць уласнасьцю