Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыведзеныя намі вышэй вытрымкі з твораў Багдановіча даводзяць таксама, што Багдановіч ня быў і мастаком „мастацтва для мастацтва". Поэта клікаў да змаганьня і загадваў другім:

„Народ ужо к шчасьцю за вамі прастуе,
Вядзеце-ж і далей яго.
І што-б ні нясло вам жыцьцё, гэтым рухам
Жывеце, ідзеце будзіць вы народ
I шчыра працуйце ўсім целам і духам“. (22)

У сваім вершы „Каганцу“ М. Багдановіч кажа, што ён замоўк часова, што яшчэ, як тая крыніца, будзе служыць краю:

„Гэтак часам уходзіць у зямлю крыніца,
Дзесь у нетрах таемна бяжыць,
Але мусіць урэшце на волю прабіцца,
Шмат яшчэ на зямлі будзе ліцца-каціцца
I радзімаму краю служыць". (117)

Так Багдановіч наяўна выказваў пэўную мэту для сябе, хоць нават „Искусство, свободное от какой либо внешней дидактической цели, тем самым не является искусством бесцельным"[1]. Багдановіч імкнуўся да гэтай мэты, бо: „вполне законно желание художника преследовать в своем произведедении внешнюю дидактическую цель, если художник всецело захвачен желанием подействовать, ударить по сердцам, изменить представление людей. Но, преследуя внешнюю цель, писатель должен оставаться художником, не покидающим мир образов. Иначе у него получится трактат, диссертация, а не художественное произведение дидактического характера"[2].

Вось мастаком і заставаўся Багдановіч і мастаком, а ня кім іншым—настаўнікам, агітатарам і да т. п. хацеў быць. Ён паказваў жыцьцё, няпрыгожыя кавалкі яго, якія рабіў жомчугам.

„Калі ў дух мой западзе і заварушыцца,—
Там кавалак грубага жыцьця,—
У жомчуг зьвернецца ён сілай пачуцьця". (191)

  1. „Литературная энциклопедия. Словарь литературных терминов" т. I, М.-Л. 1925 г. сл. 317.
  2. Ibidem, c. 320