Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

немагчымасьць ранейшага існаваньня селяніна, выклікаць яго да барацьбы[1]:

„Нашых дзедаў душылі абшары лясоў,
Не давалі ім жыці праўдзівым жыцьцём,
І яны тыя пушчы звадзілі агнём,
Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў.
I пылалі па нашаму краю лясы,
Пакуль сонца здолела ўсё ў ім асьвяціць,
I сьвятлей і прасторней тады стала жыць,
А на попеле буйна ўзрасьлі каласы.
З дзедаў суворых прыклад нам-бы ўзяць,
Ня хіліцца з бяды, ня пужацца агня,
Бо мы толькі тады дачакаемся дня,
Калі нас не здалее змаганьне зьлякаць". (180)

I ў другім вершы:

„Пачуйце-жа гэта, пачуйце.
Хто ўмее з вас сэрцам чуваць". (56)

Гэта поэта кажа, паказваючы на загнанасьць беларускага народу, але гэты кліч у яго цалкам адносіцца і да мотываў барацьбы. Так поэта дае:

„Тым вянкі суворай славы,
Што за край свой у баю
Жрэбі вынулі крывавы,
Напаткалі сьмерць сваю". (237)

Нават другім поэтам Багдановіч заўважвае: „Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо-жа цёмнай ноччу ты Ня бачыш, што глядзіцца сонца У люстэрка—месяц залаты? Ня згасла сонца. Сонца гляне, Усіх падымае ада сна, Ён, гэты дзень, яшчэ настане,— І ачуняе старана. Я пад яе зімовай казкай. Пад сьнегам—бачу твар вясны[2]". (177) Такім чынам, Багдановіч ведае выхад з цяжкага стану, у якім быў беларускі народ. Выхад гэты ў змаганьні, ва ўпэўненасьці ў лепшую будучыну.

  1. Пар. А. Узьнесянскі, ст. 10.
  2. Пар. Пятуховіч, ст. 98