Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятуховіч[1] і інш. спасылаюцца на верш „Краю мой родны!..“—канцом яго ўласна даводзяць адсутнасьць мотываў барацьбы:

„Гора ўсюды пануе,
Хваляй шырокай разьлілась, як мора,
Родны наш край затапіла...
Брацьця! Ці зможам грамадзкае гора?!
Брацьця! Ці хваце нам сілы?!". (174)

Прычым яны не заўважылі, што гэта толькі развага, уводзіны ў далейшы цыкль вершаў барацьбы, які непасрэдна ідзе за гэтым, як напр.:

„Рушымся, брацьця, хутчэй
У бой з жыцьцём, пакідаючы жах,
Крыкі пужлівых людзей
Ня стрымаюць хай бітвы размах.
Проці цячэньня вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі-ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць“. (179)

Наогул малюнкі ўбогага жыцьця беларуса селяніна, песьні аб ім разьлічаны на тое, каб паказаць усю нікчэмнасьць убогага панурага існаваньня і выклікаць жаданьне барацьбы[2].

„Хай пяе ён у роднай зямлі,
Каб у сэрцах нам сорам збудзіць,
Каб змагацца з няпраўдай ішлі!“ (29)

I далей:

„Долю чорную ноч не схавае,
Калі выльлецца песьня жывая!“ (29)

Адсюль ясна, што мотываў бязвыхаднасьці, безнадзейнасьці, аб якіх гаворыць Пятуховіч[3] і Жылуновіч[4], у нашага вялікага поэты таксама няма. Верш „Была калісь пара“ з запытаньнем: „Куды цяпер ісьці і што рабіць“, на які спасылаецца Пятуховіч[5], зьяўляецца таксама развагаю да адказу у іншых, а верш „З песьняў беларускага мужыка“, які прыводзіць Жылуновіч[6] разьлічаны ўсё для таго-ж, каб, паказаўшы

  1. Пятуховіч, ст. 98.
  2. Пар. А. Узьнесянскі. Поэтыка М. Багдановіча, Коўна, 1926 г., ст. 6.
  3. Пятуховіч, ст. 98.
  4. Жылуновіч, ст. 314.
  5. Пятуховіч, ст. 98.
  6. Жылуновіч, ст. 314.