Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не да адвечнага імкнецца яго душа[1]', як кажа Пятуховіч, а паказвае жаданьне перажыць у момант век, чым больш, мажліва больш вечнага, бо жыцьцё кароткае і не чакае. Ня момант, а век у кожным моманце павінен быць. Цытуючы ў довад сваіх палажэньняў верш „Глянь як зорка“, Пятуховіч бярэ толькі два кавалкі з яго[2], падкрэсьліваючы, што поэта лічыць, што „усё зьнікае, праходзіць, як дым“, што трэба на момант асьвяціць усё кругом і пагаснуць. Мы змушаны прывесьці верш цалкам і падкрэсьліць асноўныя месцы вершу: „Глянь, як зорка ў цемні ляціць, Усіх чаруючы сьветам сваім, Быццам зьмей залаты зіхаціць, І стухае ў небі глухім. Але ўспомніць яшчэ зорку сьвет, Бо ў сэрцах гарыць яе сьлед. Так свабодна, так ярка пражыць — Лепшай долі няма на зямлі. Усё кругом на мамэнт асьвяціць І пагаснуць у цёмнай імглі. Усё зьнікае, праходзіць, як дым, Сьветлы-ж сьлед будзе вечна жывым[3].“ (171) Поэта памрэ, зьнікне, але творы яго, яго сьвет будзе вечна жывым. Дзе-ж тут адмаўленьне вечнага, пэсымізм? Такім чынам нават у прыкладах самога Пятуховіча няма доваду яго тэзаў. А наяўна адваротных месц у зборніку вельмі шмат — больш паловы яго. Нечага ўжо гаварыць пра тое, што Багдановіч ні ў якім разе не пэсымісты ў сэнсе прыведзенага вышэй азначэньня пэсымізму з слоўніка. На пэсымістычным колёрыце ў яго часамі малююцца малюнкі, але гэта ня значыць, што ён пэсымісты, як імпрэсыёністычныя прыёмы яго творчасьці не даводзяць, што ён імпрэсыёністы.

Таксама разьбіваюцца довады аб адсутнасьці мотываў барацьбы у М. Багдановіча, калі да іх падыйсьці крытычна.

  1. Пятуховіч, ст. 97.
  2. Ibidem, ст. 97.
  3. Акадэмічная бібліотэка беларускіх пісьменьнікаў. Творы М. Багдановіча. Падрыхтаваныя літаратурнай камісіяй пад рэд. проф. Замоціна. Выданьне Інстытуту Беларускай Культуры. Менск, 1927 г. Вершы пісьменьніка цытуюцца намі па корэктурных адбітках гэтага выданьня і пасьля кожнага з іх у дужках паказана старонка.