Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ных сторон индивидуальнага бытия человеческого"[1]. I там-жа „Системой абсолютного П. является буддизм[2], а „новейшей формой абсолютного П. является метафизический П. Шопенгауэра". „Мир не есть, как утверждает теизм и пантеизм, осмысленный продукт пребывающего в нем, или вне его разума, напротив, он бессмысленный продукт „слепой воли“, он—об‘ективизация этой воли. Поэтому и человеческая жизнь есть стремление без цели и предела[3]". Згодна Гартману „Пессимизм должен основываться не на суб'ективных настроениях, а на научном анализе, он также отмечается от мрачного настроения, как учение об оп'янении—от самого оп‘янения“[4].

Чым-жа даводзіцца, што М. Багдановіч пэсымісты? Пятуховіч у сваім артыкуле прыводзіць урывак вершу пісьменьніка:

„Ня будзеш цяжкая ты сыну
Свайму, зямля.
Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там пад зямлёй,
Найдуць мае слабыя грудзі
Сабе спакой".

Пры гэтым крытык констатуе: „гэтак нават з думкай аб каханай айчыне злучаецца ў М. Багдановіча філёзофія нірваны, нябыцьця". Нас проста дзівіць, чаму крытык у простым звычаі беларускага народу бачыць філёзофію нябыцьця. Кожны селянін хоча быць пахаваным на сваёй радзіме і перад сьмерцю просіць аб гэтым. Загад нябожчыка па мажлівасьці выконваецца і часамі яго вязуць даволі далёка на яго радзіму. Багдановіч гэта ведаў і з вершу толькі гэта і відаць. Там, на Беларусі—пад зямлёй знойдуць слабыя грудзі спакой, а ня дзе інакш. Ці ня ўсё роўна пэсымістаму, дзе яго пахаваюць?

Калі поэта гаворыць:

„Жывеш ня вечна, чалавек,
Перажыві-ж у момант век“,

дык гэта зусім не паказвае, што „не адвечнага шукае,

  1. Энциклопедический словарь Русского библиографического Института Гранат. ІІ выд. т. 32, сл. 55.
  2. Ibidem, сл. 56.
  3. Ibidem сл. 56.
  4. Ibidem сл. 58.