Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кія справы[1]". Нават Пятуховіч, які найбольш стараўся давесьці, што Багдановіч абсолютны пэсымісты, згадзіўся, што „ён (М. Багдановіч. М. К.), праўда, любіў свой родны край, сваю Беларусь[2]". Усе апошнія думкі, у процівагу першым сьцьверджаньням аб пэсымізьме Багдановіча, вельмі малалічныя і іх трэба старанна шукаць у гістарычна-літаратурных працах. Ня гледзячы на апошняе, яны ўсё-ж даводзяць супярэчнасьць у поглядах кожнага дасьледчыка паасобку і ўсіх паміж сабой. У сваю чаргу гэта сьведчыць аб недаведзенасьці таго, што Багдановіч сапраўды пэсымісты. Імкненьне давесьці гэта грунтуецца, з аднага боку, на няпоўнай знаёмасьці э тэкстамі М. Багдановіча, і з другога—на прыйманьні на веру довадаў аднаго дасьледчыка іншымі. Ня гледзячы на моц традыцыі, так доўга цягнуцца не магло і хутка быў выказаны супроцьлеглы погляд: „Асноўная тэма М. Багдановіча,—змаганьне, навокала якой гуртуецца ўсё іншае. Анцімоніі нашых крытыкаў аб адданасьці М. Багдановіча „чыстаму мастацтву“ і занядбаньні грамадзянскіх мотываў—абраза для яго памяці[3]".

I сапраўды гэта так. Але вернемся на хвіліну да поглядаў памянёных дасьледчыкаў. Як мы бачылі, Навіна, Гарэцкі, Карскі і інш. адначасна даводзяць наяўнасьць у Багдановіча пэсымізму і чыстага мастацтва, з аднаго боку, і вялікай веры ў адраджэньне краю, адданасьці працы на карысьць народу—з другога. Жылуновіч, пішучы, што М. Багдановіч быў адарваны ад сучаснасьці, праз некалькі радкоў сьцьвярджае, што той-жа Багдановіч прымаў удзел у вялікім вызваленчым руху беларускага народу. Адно Пятуховіч трымаецца больш цьвёрда і прагаварыўся толькі раз аб тым, што Багдановіч любіў Беларусь, хоць і быў пэсымістым.

Каб лягчэй было, умовімся аб тэрмінах. Па новаму выданьню энцыклёпэдычнага слоўніка „Пессимизм (от латинского pessimus—найхудший), в противоположность оптимизму—отрицательная оцэнка жизни человека и мира. Наиболее простая форма—эмпирический П. возникает как следствие отрицатель-

  1. З. Жылуновіч, ст. 314.
  2. Пятуховіч, ст. 97.
  3. Гайдукевіч, „Сьмела ўперад дружным сьпевам", час. „Маладняк“ за 1925 №7 ст 107