Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аб каханай айчыне злучаецца ў М. Багдановіча філёзофія нірваны, нябыцьця"—кажа Пятуховіч[1], цытуючы:

„Там хоць у гліне, хоць у брудзе,
Там пад зямлёй
Найдуць мае слабыя грудзі
Сабе спакой".

Праз прызму свае абасобленай самотнасьці глядзеў ён і на долю Беларусі, якую прышоў адраджаць к новаму жыцьцю. „Заклятая богам", уваччу Багдановіча яна ня мела ніякага выйсьця, каб парваць ланцугі закляцьця[2]. „Пэўна, што часткаю на гэткім яго настроі адбіваецца хворае здароўе, сухоты поэты, а самае галоўнае, ведама, зьмяшчалася ў тым, што ён быў адарваны ад грамадзкага жыцьця"[3].

Такое дружнае зданьне дасьледчыкаў беларускай культуры здавалася-б не пакідала і думкі аб чым-небудзь каштоўным у творчасьці М. Багдановіча, апрача засьведчаных імі яго недасяжных формальных высотаў. На справе-ж, як ні просталінейны вышэйпрыведзеныя погляды, аднак, уласьнікі іх не маглі не зрабіць пэўных (большых або меншых) уступак ім у сваіх працах.

„Праца дзеля свайго далёкага, цёмнага, забытага ўсімі народу сталася галоўнай мэтай яго (Багдановіча. М. К.) жыцьця[4] — даводзіў той-жа А. Навіна.—Ён заплаціў дань часу і служыў бацькаўшчыне па ўсёй сваёй магчымасьці, надаючы некаторым творам нацыянальнага элемэнту"[5]. „Невясёла было яго жыцьцё, але заўсёды вочы былі яго ясныя, поўныя веры ў лепшую будучыну далёкай маткі сваёй працоўнай Беларусі“[6]. „Как сильна была у Багдановіча вера в возрождение Белоруссии видно из (следующего) его сонета: „Паміж пяскоў“[7]...“ згаджаўся Карскі. Жылуновіч, стараючыся ўгрунтаваць свае довады аб пэсымізьме Багдановіча, нечакана констатаваў: „Аднак, жывучы на зямлі і, тым болей, прымаючы ўдзел у вялікім вызваленчым руху цэлага народу, М. Багдановіч ня можа не адгукнуцца на людз-

  1. Пятуховіч, ст. 98
  2. З. Жылуновіч, ст. 314
  3. Ibidem. ст. 315.
  4. А. Nawina. ст. 47
  5. М. Гарэцкі, ст. 175.
  6. У. Ігнатоўскі, ст. 21.
  7. Е. Карскі, ст. 318