Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мотивы и изображал их, как поэт чистого искусства для искусства[1] (курсыў наш. М. К.).

Але далей за ўсіх у гэтых азначэньнях пашоў Пятуховіч, а за ім З. Жылуновіч. „Скептыкам і пэсымістым выступае перад намі (і) Максім Багдановіч"—сьцьвярджаў першы[2]. „Мотываў барацьбы няма зусім у Багдановіча"[3]. „У яго вершах ня трэба шукаць ні грамадзянскіх мотываў, ні рэволюцыйнага настрою: ён стараецца быць поэтам чыстага хараства“[4]. „Максім Багдановіч—імпрэсыяністы па напрамку, пры гэтым адцягнуты ад людзкое сучаснасьці, ад адносінаў у чалавецкай грамадзе, ад жаданьняў масы. Ён—індывідуалісты, і калі зрэдку падмячае дынаміку жыцьця (цыкль вершаў „У Вільні"), то толькі на момант, паколькі гэта кідаецца ў вочы сваёю павярхоўнасьцю"[5]. „Ня ведаў ён у жыцьці чалавечым іншага закону, як хараство, і быў ён у жыцьці больш можа, чым у поэзіі, гасьцём „высокага неба“ (гл. нэкролёг у часопісі „Грамада" 1917 г. № 4)[6]. „Вследствие тяжелой обстановки, окружающей поэта, он и в своей жизни не видит определенной цели для деятельности“[7]. „Поэт тоскует (здесь), что мы напрасно в жизни тратим свои силы часто последние“[8]. „Заўсёды М. Багдановіч адзін: і калі радуецца, і калі сумуе. Ад сябе ён вітае жыцьцё, калі яно яму паказваецца прыемным, ад сябе кляне яго,—калі яно не падабаецца яму“[9]. „I ўрэшце вышла, што хараство, якому ён аддаў свае сілы—бяздушная, адцягненая рэч, не сагрэтая колектыўным пачуцьцём—не задаваляла поэту“[10]. „Парой ён нават сумняваецца ў каштоўнасьці моцных мігаў і ўражаньняў, якія часам ён так высока ставіць"[11]. „Гэтак нават з думкай

  1. Е. Карский. Белорусы. ІІІ, 3. Пгр. 1922, ст. 319.
  2. Пятуховіч. „Максім Багдановіч, як поэта імпрэсыяністы". Час. „Полымя“ за 1923,г. № 7-8, ст. 97.
  3. Ibidem, ст. 98.
  4. З. Жылуновіч. Беларускае пісьменства. Зб. „Беларусь" 1924, ст. 313.
  5. Ibidem, ст. 313
  6. У. Ігнатоўскі, ст. 21.
  7. Е. Карский, ст. 316.
  8. Ibidem, ст. 314.
  9. З. Жылуновіч, 313.
  10. Ibidem, ст. 313.
  11. Пятуховіч, ст. 97.