Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Беларуская культура ні монстр, ні рарыцэт, ні унікум, а гістарычная зьява жыцьця, яўляючаяся гасьцінай эўропэйскага гістарычнага паступовага руху. М. Багдановіч[1].

Дзесяць год назад, 25 мая 1917 г. на чужыне, у Ялце памёр адзін з найвялікшых беларускіх пісьменьнікаў—Максім Адамавіч Багдановіч. Памёр ён ад сухот, маючы 25 з чымся год ад роду. Вялікая дачасная страта для беларускай літаратуры была адзначана ня раз як у 1917 г., так і пазьней.

Усе дасьледчыкі беларускай літаратуры і гісторыі культурна-нацыянальнага адраджэньня неаднойчы констатавалі надзвычайную мастацкасьць і высокую культурнасьць яго твораў. Але не ў адным гэтым зышліся амаль што ўсе яны ў справе ацэнкі маладога, яшчэ доўгі час непадмянімага, песьняра. Чамусьці здаўся ён ім і скэптыкам, і пэсымістым, і поэтам чыстага мастацтва, і глыбокім індывідуалістым.

„Наогул, творы Багдановіча—гэта чыстая поэзія, без жаданьня каго-колечы навучаць, без якіх-небудзь староньніх тэндэнцый", адным з першых сказаў сваё слова А. Навіна[2]. „Ані гэты (нацыянальны. М. К.), ані сацыяльны элемэнт не складаюць глаўных азнак яго літаратуры[3]. М. Багдановіч— прадстаўнік так званай чыстай поэзіі, поэзіі хараства[4]. Гэта глыбокі індывідуалісты[5]“ „Он затрагивал и общечеловеческие

  1. Цытавана па: У. Ігнатоўскі. Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэньня Беларусі. Час. „Вольны Сьцяг" ад 1921 г. № 4 стар. 21.
  2. А. Nawina. "Našy pieśniary" W. 1918, стар. 52.
  3. М. Гарэцкі. „Гісторыя беларускай культуры”, выд. 2, В. 1921 г. стар. 175.
  4. У. Ігнатоўскі. Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэньня Беларусі. Час. „Вольны сьцяг“ за 1921 г. № 4, ст. 21.
  5. У. Ігнатоўскі. Кароткі нарыс нацыянальна-культурнага адраджэньня Беларусі. Час. „Вольны Сьцяг“ за 1921 г., № 4, ст. 20.