Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна ўсё вышай і вышай расьце,
І шмат каго дужа лякае.
Што-ж будзе, як дрогне, як рухне яна?
Каго пад сабой пахавае?" (19)

Ясна каго яна пахавае. Для гэтага трэба змагацца, аб чым пісалася вышэй. Быць можа часамі каму і прыдзецца загінуць, але гэта-ж неабходна для агульнай справы:

„Зразаюць галіны таполі адну за адной...
Бяз скаргі яны на зямлю чарадою лажацца,
Бо сьмерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной
Магло-бы хутчэй разьвівацца”. (178)

Хопіць афяр, хопіць сіл; бо:

„Зварушаны нарэшце дух народны,
Я верую, бясплодна не засьне,
А ўперад рынецца, маўляў крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца". (204)

Гэта будзе, ня гледзячы на тое, што моцныя завялі ўсюды межы—звычайныя, дзяржаўныя, рэлігійныя, ад якіх усё гора:

„Кінь вокам на ўвесь абшар зямлі:
Вось хату шчыльна абышлі
Парканы з гострымі цьвякамі,
Пасыпаныя бітым шклом.
Глядзі—ў прасторах за сялом
Мяжамі
Падзелены на нівах каласы,
Ідуць канаўкі праз лясы,
І стопудовыя гранічныя каменьні
Сярод лугоў бясскрайніх заляглі.
Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі
Гараць, як дзікае хаценьне,
На гасударстваў рубяжы.
Глядзі: паўсюль мяжы
Нязьмерна вольныя прасторы
Сьвятой зямлі,—а чалавек
Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век,
Хаваўся ў іх як ліс у норы,
І жыў пужліва сам адзін,
Дрыжачы, як лісьцё асін,
Зласьлівы, бессардэчны, хцівы