Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

працаваныя іншымі памеры, формы і г. д., Багдановіч пачаў шуканьні свайго, беларускага, стылю і ў сваіх „вершах беларускім складам" даў шмат цікавых спробаў гэтага.

Дачасная сьмерць спыніла, на жаль, гэтыя спробы.

„Ён ведаў у процэсе творчасьці тое, чаго не маглі адчуць песьняры-самавукі, і сьвядома ўсходзіў на такі памысны кірунак творчасьці, на каторы пры аднэй здольнасьці ад прыроды, без яе разьвіцьця не за заўсёды можа ўзыйсьці самы вялікі талент[1].

Гэта вось і рабіла вершы яго вельмі мастацкімі, але не мастацтвам для мастацтва.

Адначасна з довадамі аб пэсымізьме, мастацтве для мастацтва і да т. п. у Багдановіча, крытыкі констатуюць у яго перавагу агульначалавечых мотываў[2]. Запэўна, што гэта робіць яго творы больш каштоўнымі, выводзячы іх з нацыянальнай абмежаванасьці, пры поўнай зразумеласьці і для беларускага народу. Але, быць можа, іх агульначалавечасьць у клясавым стасунку? Быць можа яны гавораць і пану і мужыку? Далёка ня так, Багдановіч добра ведае, хто ў каго на плячах:

Вы панове, пазіраеце далёка,
У блеску сонца з вялізарных плеч народных,
Але сьвятло крые шмат чаго ад вока,
Днём ня бачыце вы зорак пуцяводных“. (197)

Ён ведае таксама кім, чыёю працаю трымаюцца маёнткі, фабрыкі, зямля:

„Дзякуй, пане, бо пазнаў ад вас і я,—
Не на трох кітох трымаецца зямля.
Вгода, згода, бо здаецца неяк мне,
Што стаіць на нашай-жа сьпіне“. (47).

Ня менш добра ведае Багдановіч і тое, што да пана нечага зварачвацца:

„Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,—
Яны-ж мне каменьні давалі;
I тыя каменьні між імі і мной
Сьцяною вялізнаю ўсталі.

  1. М. Гарэцкі; стар. 179.
  2. Пар. і Дз—і. М. Багдановіч як апісальнік прыроды. Час. „Вольны Сьцяг" № 1 за 1922 г. ст. 31.