Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такі здрадлівы,
Для ўсіх чужы, зусім чужы,
Вакол яго—платы, мяжы.
Пабач, што робіцца за гэтымі платамі!
У надмернай працы гіне тут
Галодны і абдзёрты люд,
Каторы моцнымі рукамі
Стварыў усе багацтвы на зямлі:
Правёў ён скібы на ральлі,
Ён рэйкі пралажыў чыгунак,
Заводаў коміны падняў у выш нябёс,
А сам даўно сьляпы ад сьлёз
І ўжо забыўся аб ратунак.
Глядзі: па ўсёй зямлі сьвятой
Шырокай хваляй залатой
Бяз краю блішча збожжа мора,
Цьвітуць лагі, шумяць лясы...
Так многа ёсьць паўсюль багацтва і красы,
А людзі нішчацца у голадзе, у зморы
Ад беднаты, ад цемнаты,
Бо скрозь—мяжы, бо скрозь—платы“... (69—70)

Канец вершу забараніла царская цэнзура[1]. Яго можна было апавясьціць толькі пасьля Кастрычнікавай рэвалюцыі. Гэта і зрабілі К. Чорны і інш. маладыя пісьменьнікі, распрацоўваючы далей узьнятую Багдановічам тэму. Такім чынам, М. Багдановіч—поэта ня проста народу, хоць-бы і беларускага, а працоўнага народу.

Ён рабіў вялікую адказную працу на варце інтарэсаў гэтага працоўнага народу, як ваяка-мастак. Не зважаючы на тое, што яму прыходзілася ваяваць нават з асабовым ворагам—хваробаю, ён ня страціў барацьбянага духу да канца[2]. Уміраючы, гэты вялікі змагальнік быў спакойны, бо ён не прасумаваў, не прагуляў жыцьцё, а штось даў:

„У краіне сьветлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты.
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты". (115)

  1. Гл. „Выпісы з беларускае літаратуры", ч. II. М. 1923 г., ст. 95.
  2. Пар. З. Жылуновіч ст. 313. Вышэй мы цытавалі адно з месц Жылуновіча, якое непраўдзіва кажа, што Багдановіча не задаваляла яго творчасьць.