Старонка:Каспяровіч Багдановіч.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прыемнае дае Сальеры ўражаньне,
Падобны зьнічцы ён: у іскрах над зямлёй
Яна ўзразае змрок лукою залатой,
Гарыць бліскучая, ўся ў агні, нясецца,
А ў глыбіні сваей халоднай астаецца.
Уменьне да ігры Сальеры здабываў
Праз мерны трудны труд, ці сапраўды забіваў.
Ён гэтым талент свой, як бачна з думак драмы?
Адкажа іскрыпка нам. Стокато, фугі, гамы
Шмат год калісь на ёй Сальеры вывадзіў
І моцна граньнем тым іскрыпкі зык зьмяніў.
Ямчэй яна гудзіць. Пявучых зыкаў сіла
Праз доўгія гады яе перарабіла,
І, тымі сьпевамі ўся напаяна,
Навекі чулаю зрабілася яна,
Няўжо-ж душы жывой маглі-б зыкі сьпева
У Сальеры не зьмяніць, калі зьмяніла дрэва?
Не! працай гэтаю сябе ён разьвіваў,
Сальеры—верны раб, каторы не схаваў
Свой талент у зямлю, хай судны час настане,
Спакойна музе ён і проста ў вочы гляне.
І будзе за любоў да здольнасьці сваёй
Апраўдан Музаю і ўласнаю душой. (51-52)

Багдановіч быў за навуку, за скарыстаньне, перапрацоўку і дапасаваньне да ўласных патрэб старых дасягненьняў культуры, што не аднойчы даводзіў і т. Ленін[1], але супроць павароту назад. Гэта відаць з наступнага вершу:

Чытаю я журнал сучасны;
Кіпіць у ім прогрэсу ход.
Ён у пісьменнасьці прэкраснай
Назад уйшоў на сотню год...
П-ч сантымэнталізмам
Там нас уздумаў частаваць.
А пан К-а романтызмам
Сімволістычным дзіваваць.
Прывет ім. Хай налягуць двое.
І мо‘ зьвярнецца зноў пара,
Калі чыталі „Громобоя"
„Пастушки грусть“ et cetera. (48)

Зрабіўшы пераклады на беларускую мову з шмат якіх эўропэйскіх моваў, прышчапіўшы беларускай літаратуры вы-

  1. Н. Ленін. Социалистическая революция и задачи просвещения (Статьи и речи). Москва, 1923. ст. 21.