Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



— Добры Шлёма! — казалі сяляне, —
Добры Шлёма, дармо што ён жыд.
У вачох прачытаеш, як глянеш:
— Мужчыны, і мне трэба жыць?!

Так жылі… Ад гарэлкі чумелі,
Залівалі, мужыцкі свой лёс…
Калі ў Шлёмы гудуць людзі чмелем,
То ў хаце, здаецца, менш сьлёз.

Ці няшчасьце, ці радасьць, ці госьці, —
Каля Шлёмы — ўсягды карагод…
Так старая карчма ў нашай вёсцы
Мужыкоў весяліла ўвесь год.