Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



2

Пачыналі звычайна ў восень,
Як з палёў пазьбіраюць снапы,
І цапамі заляскае восець, —
Замалот разам з бацькам я піў.

Сьнег падзе — разьлік з пастухамі, —
Несьці ссыпшчыну — ясна, у карчму,
А назаўтра сын Шлёмы — Хаім
Збожжа возам вязе… Куды? І чаму?

Ды нашто мужыкам гэта ведаць?
Ёсьць-жа збожжа у сьвірні, гумне…
Так рабілася бацькам і дзедам,
Ці-ж ламаць іх законы і мне!?..

Ну, прап‘ю!.. На калу не павесяць!
Жонка, дзеці галодныя, сам…
Э-э!.. ды што!.. Калі вып‘еш — дык весела!..
Каню ў зімку ня трэба аўса.