Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



У карчме, за бутэлькай і картамі
Праляцелі юнацкія дні, —
Там і вораг здаваўся мне братам,
Абы чарку гарэлкі наліў.

О, карчма! цябе не забуду,
Твой разгул, твае п‘яныя рэчы…
Пра мяне ўсе білі ў бубен,
Што сябе з малых дзён я калечу.

Назавеце п‘янчугаю хлопца,
Хоць і сталі законы тарчма,
Але мне яшчэ што помніцца, —
Гэта Шлёма — вясковы карчмар.

Добры жыд!.. Так і звалі — Шлёма…
Шабасоўку з вярхом наліваў;
Разам з бацькам паклон табе шлём мы, —
Біць паклон — не баліць галава.

Шлёма жыў не законам Майсея,
Называў ён Майсея — чмут…
— Хай прыедзе Майсей у Расею —
Ён напэўне адчыніць карчму!..