Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

1

Дні бягуць, нібы хто іх гоніць,
Паляцелі законы тарчма…
Мне, чамусьці, успомнілась сёньня
Нашай вёскі старая карчма.

Каля вуліцы зломаны ганак,
Прызбы зрытыя, вокны бяз шыб,
Але там — ад рана да рана
Быў прастор для мужыцкай душы.

Пад страху абымшэлай драніцы,
Абы золак з пасьцелі падняў,
Помню, богу шкляному маліцца
Я за бацькам ішоў штодня.

Бацька мой — чалавек найлепшы,
Але, хто дабрату можа зьмераць?..
Мо‘ затым і пішу я вершы,
Што калісьці з ім піў напавер.