Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Толькі, вось, я людзям напомню,
Я карчомны гуляка-лайдак,
Што карчма — то мінулага помнік…
У карчме мне лягчэй было плакаць.

Я любіў слухаць Шлёмавы словы.
Быў карчмар — а заўсёды цьвярозы,
А цяпер ён на хутары новым, —
Добры жыд… і мае ён розум.

Я прайшоў хутары і пасёлкі
Па зялёнай і роснай траве,
Я зазьзяў пасьля буры вясёлкай,
Над краінай, дзе сонца плыве.

А Рахіль? Я сустрэну на пожні,
Запытаю — хто муж і які?..
Мяне з вёскі тут ведае кожны,
Мяне любяць браты-мужыкі.

Разам з імі гуляў у карчме я,
Разам з імі да гора прывык…
Я касіць і араць умею, —
Я такі, як яны мужык.