Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



12

Дні бягуць… Ня стрымаць ніколі…
А законы — ляцяць тарчма.
Была вёска — цяпер там поле,
І стаіць адзінокай карчма.

Нібы здань пазірае жудам
На таго, хто яе аб‘едзе,
Нават коні бягуць з перапудам, —
Нібы там загулялі ведзьмы.

Нібы баль там спраўляе злосна
Дзён мінулых мужыцкі страх…
Толькі шлях, ля карчмы шлях зарослы,
Называюць — карчомны шлях.

Гэты шлях зарасьце бур‘янам,
Дождж размые над стрэхаю комін,
І карчомнае наша гуляньне
Ня прысьніцца нават нікому.