Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Калі трэба — пакіну я горад,
Зноў адзену я лапці, кажух…
Я мужык — я заўсёды горды
І ад сэрца ўсё гэта кажу.

Мужыкі мне сказалі многа,
Што жыло ў іх думах гадамі…
Толькі месяц пазалочаным рогам
На мяне і на іх выглядаў.

Добры дзень, залаты ўраджаю,
Што мужыцкім знойдзен плячмі!..
І цябе і мяне пужае —
Здань вясковай забытай карчмы.

Масква,
Май-Чэрвень.