Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



11

Дзіўна як!.. Хто думаць пасьмеў-бы,
Каб на гэта і сілай прымусіў, —
Дзе абшар быў вялікай Расеі —
Там цяпер новы край — Беларусь.

Новы край, а на новым хутары
Жыве Шлёма — вясковы карчмар…
Пасуседзкі з ім часта гутарым…
Я дзіўлюся — які гаспадар?!

Двое коняй, каровы, авечкі, —
Адным словам, завідуеш зараз;
У суботу ня паліць ён сьвечкі,
Не спраўляе жыдоўскі шабас.

Мужыкі памаглі гаспадарыць,
Было цяжка… Ды Шлёма прывык.
Адзін раз па абмылцы здарылась,
Замест лубіну — сеяў ён віку.