Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Але мне — мне чамусьці весела,
Хоць і вёска пашла ўверх дном, —
Ня чуваць тых сумлівых песень,
Што труцілі жыцьё маладое.

Сход ідзе… Пасёлкі ці хутар?
Мужыкі дзеляць панскі абшар…
У старым лапсардаку закутаны
З мужыкамі і Шлёма карчмар.

Шлёма што? Ён роўны з людзямі,
Можа ехаць далей Магілёва,
Ён цяпер, як і ўсе — грамадзянін,
Пра зямлю Шлёме далі слова.