Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Я спаткаў Шлёму з граблямі, з торбай
За ляском на яго дзесяціне,
Шлёма кажа: — Ой, як цяпер добра!..
Ну, нашто мне цяпер Палясьціна?

Мужыкі галаву яму дураць, —
Ўспамінаюць ня раз аб карчме…
Шлёма кніжкі чытае, брошуры,
Як пасеяць пшаніцу, ячмень.

Шлёма жыд… Шлёма разумны…
Ён гаворыць: што гэта за НЭП?!
На паліцу кладзе адзін зубы,
А другі — пытляваны есьць хлеб?..

Мужыкі раскумякуюць гэта
Ды стаяць у глухім задуменьні.
— НЭП?! то дрэннае, браце, прыкмета,
Бо аб гэтым казаў і сам Ленін!..

Езьдзіў Шлёма у горад за збожжам,
У вакне ён пабачыў пляшкі, —
На карчму было вельмі пахожа…
Шлёме стала на сэрцы як цяжка.