Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Пуста ўкруг… быльлём зарастае
Дзе вясёласьці беглі гадзіны…
Крапіва парасла густая
На тых сьцежках, кудою хадзіў.

А Рахіль?.. Яна вышла замуж…
Муж вясковы хлапец хлебароб…
Мне аб гэтым сяляне сказалі, —
Будзь шчасьліва — нічога ня зробіш.

Я казаў, што каханьне ня вечна,
Як ня вечна ўсё, што жыве.
А мне хочацца толькі хоць вечар
Ад агню тваіх шчок ружавець.

Ды баюся, што ран не загоім,
Калі зноў іх атруцім каханьнем…
Толькі вось… не заві мяне „гоем“,
А кахаць — хоць цяпер перастань.

Ох, вайна, і ліхое паўстаньне,
Колькі ў мора вады уцякло?
Без мяне майго бацьку схавалі —
Шлю табе на магілу паклон.