Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



10

Новы шлях… Да шчасьця вядзе ён
Тых, хто блукалі ў цемры жыцьця,
Шлях шырокі і сьветланадзейны,
Лісьця клёну аб ім шапацяць.

Клён стары над пагорбленай хатай
Калісь плакаў і ён аба мне,
А цяпер галавою кудлатай
Прывітаў — весялей зашумеў.

Добры дзень!.. Я гукаю сялянам,
З кім авечкі ганяў на папар…
Добры дзень!.. і прасторам аўсяным
І табе сівапэйсы карчмар.

І карчме, што стаіць парожняй
Я пашлю свой мужыцкі паклон…
Мне, здаецца, якісь падарожны
Заламаў над карчмою залом.