Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Прытуліў… Зашчымела мне сэрца,
Ажно сонца з-за хмары паўзе…
Я цалую… Мне нават ня верыцца,
Што каханьне паўстанца ў лазе.

А жыцьцё — не стаіць, а круціць!
Эх, жыцьцё — ты шалёны вір!
Калі жыць у цяжкай пакуце,
То нашто шкадаваць галавы?!.

Калі так — то гуляй у паўстаньні,
Хто раней і стагнаў і плакаў —
Мужыкі — раць чырвонага стану:
Што ім вораг і чорт і палякі!