Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



А Рахіль і старая маці
Пралівалі сьлязу за сьлязою…
Іх схавалі — ў мужыцкай хаце,
А карчма засталася з казою…

Я тагды вандраваў у паўстаньні,
Захацеў паглядзець на радзіму…
Была восень… імжыстае раньне,
А на вуліцы сьцішна і зімна.

Ціха так, нібы вымерла вёска, —
Ня скрыпелі хаціны дзьвярмі…
Бачу я, што забіты дашкамі
Нават вокны шумлівай карчмы…

Ох, карчма!.. Успамін аб мінулым…
Плач… гарэлка… жыдоўка Рахіль…
Цёмны лес, мяне ты прытуліш,
Ты даеш мне і сьмеласьць і сілу!..

Але стой… Нібы здань ля плоту?..
То-ж Рахіль… Яна… Я спазнаў…
Яе твар шабляй вострай расколакты, —
То каханьня нявольнага знак.