Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Шлёме страх… У карчме запёрся
І мяркуе — чаму гэтак стала?
Калі Хаім прыходзіў з войска
Не маліўся… і еў ён сала.

А цяпер — усёй вёсцы вядома, —
Яго Хаім — ого!.. Камісарам!..
І гаворыць — ніхто ня дасьць волі,
А здабудзем яе мы самі.

Грамадою палямі, лясамі
Вышлі дружна і вышлі ўсе мы, —
Цяпер волю здабудуць самі,
Хто жыве ў „Вялікай Расеі“.