Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



— Божа мой! Ну што цяпер будзе,
Куды уцякаць, скажы? Ну?..
Ня чытаў ён і ў мудрым талмудзе
Пра такую страшную вайну.

Па Расеі пашоў гармідар,
Паляцелі законы тарчма,
Алё Шлёму цяпер не грамілі —
Апусьцела сама карчма.

Што такое карчма — хата Шлёмы, —
Пад падрубы пралазілі сьвіньні…
Пазабралі маёнткі, харомы:
Шлёма кажа, што ён тут ня вінен.

Бедны Шлёма ня сьніў і ў суботу,
Што прышлося пабачыць, пачуць…
Прышоў Хаім і стукае ботам:
— Зачыніць назаўсёды карчму!

Сын пашоў, а ў бацькі гора,
Было Шлёме да болі крыўдна
І за сына было яму сорам, —
Хаім — жыд, а ідзе на жыда.