Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



8

Затраслося жыцьцё вульканам…
Апісаць гэта цяжка пяром…
А Шлёма вышаў на ганак
Ды кажа — жыдоўскі пагром.

Помніць ён, як у пятым годзе,
Шлёма помніць — ён быў малады,
Яго білі жандармы па мордзе.
Каля пэйсаў пагэтуль сьляды.

І цяпер вось на сьвеце здарэньне…
Ад пагрому куды пабяжыць?
— Ой, няхай усё кончыцца дрэнна —
Вінават ува ўсім будзе жыд.

Бедны Шлёма… Сядзіць уздыхае, —
У жыцьці да ўсяго ён прывык…
Ажно, з войску прышоў яго Хаім,
Хаім кажа, што ён — бальшавік.