Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Помню я — наша думка няслася
У нязьведаны дзіўны той край,
Дзе для усіх і воля і шчасьце, —
Гэты край называлі мы раем.

Хто ня плача і хто сумуе,
Калі гора бяз літасьці хіліць,
Разьвітаўся — пашоў на вайну я —
У карчме засталася Рахіль.

За ваколіцай коні заржалі…
Коням цяжка, — а коні бяз пут…
Ох, як сэрца сьціскалася жалем,
Калі кінуў я родны свой кут.