Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Уздыхнуць мужыкі — ды закураць,
Нібы гора разьвейвае дым…
Мужыкі ўсе і Шлёма — ня дурні,
Але як тут пазбыцца бяды?

Сумаваў і я з імі бяз чаркі,
Заклінаў свой мужыцкі лёс…
А у восень… пахмурыстым ранкам
Мяне бацька на прызыў адвёз.

Ох жыцьцё!.. Куды яно гоніць?
Лепш з касою ў поле мне выйсьці…
Па мне плакалі бацька… і коні…
Нават клёну пажоўклыя лісьця.