Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Ня гуляй, ня бушуй ты, вецер!
Не зьмяцеш горкай праўды сьляды, —
Па радкох прачытаюць дзеці,
Як жылі іх бацькі і дзяды.

Ня глуміце напрасна слова:
Абзываць лайдаком мужыка,
Лепш знайдзіце такую размову,
Каб мужык аб сабе загукаў.

І мужык, і Шлёма — усе мы
Не чакалі, што прыдзе чума…
Так жылі і цар, і Расея
І ў вёсцы старая карчма.