Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Ну, а песьня? А песьня за чаркай?..
Ажно сьлёзы пальлюцца з вачэй!..
Калі піць — дык прапіць гаспадарку, —
Нават сьлёзы з гарэлкай смачней.

А назаўтра ў цяжкім задуменьні:
Трэба лейцы, вяроўка, хамут…
Дзень гуляць — гараваць будзе меней!..
Зноў паволі ідзеш у карчму.

Ну, скажэце? Ну хто вінаваты,
Што мужык наш прап‘е — не пасее?..
Ад палац да сялянскай хаты
Карчмою была Расея…

У карчме — нараджалі, жанілі,
У карчме — і лажылі ў труну, —
Без гарэлкі і дню ня жылі мы,
У гарэлцы і сьлёзах танулі.

І засьнеш, то карчма прысьніцца,
Будзеш чуць у карчме чаркі звон —
На шляху ці на бітым гасьцінцы, —
Так… Карчмою Расею завём…