Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



4

Прабягалі дзянькі за дзянькамі,
Мая вёска танула ў шэрань…
— У цябе, калі кіне хто камень —
Падымі і вазьмі ў кішэню.

Так сказаў мне разумны Шлёма,
На вачах яго бліскалі сьлёзы,
Ён чытаў аб жыдоўскіх пагромах…
Добры жыд… і мае ён розум.

Цяжка мне… і Шлёме ня лёгка, —
Мне падаткі, а Шлёме — акцыз,
І вураднік жыве недалёка…
Лёс адзіны над намі навіс.

Часта мы гаманілі да ночы…
— Ну чаму нешчасьлівы наш край?
Скажы, Шлёма, талмуд што прарочыць,
Скажы, хто і за што нас карае?