Перайсці да зместу

Старонка:Карчма (1926).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная



Я пачуў, як сварылася маці:
— На каханьне, Рахіль, будзь ашчоднай
Ці-ж каханьне, што моўчкі памацае?
Ён ня пара табе — ён хрышчоны.

Доўгі час быў я думай заняты,
Выпіў шмат у карчомнай гасьціне…
— Ну, скажэце, ці-ж я вінаваты,
Што мяне без мяне ахрысьцілі?

З тэй пары ўцякалі ад сваркі…
Ой, Рахіль, ой, шынкаркі дзіця!..
У карчме — піў атруту я чаркай,
У садку — піў салодач жыцьця.